“Музей для сяброў” — гэта праект, які сродкамі інклюзіўных практык плануе стварыць умовы для роўнага доступу да культурнай спадчыны для людзей з інваліднасцю, у тым ліку з кагнітыўнымі асаблівасцямі.
Задачы праекта:
Стварэнне даступнага музейнага асяроддзя для наведвальнікаў з інваліднасцю;
Фарміраванне інклюзіўнай адукацыйнай прасторы для дзяцей;
Пашырэнне культурнага ўдзелу людзей з інваліднасцю;
Стварэнне ўмоў для развіцця талерантнасці, раўнапраўя і павагі да разнастайнасці, развіцця міжкультурнага ўзаемадзеяння чуючых і нячуючых наведвальнікаў музея.
Мэтавая група:
жыхары Рэспублікі Беларусь і замежныя турысты, уключаючы людзей з парушэннем зроку і іншымі абмежаваннямі здароўя, асоб з кагнітыўнымі асаблівасцямі, а таксама малазабяспечаныя, няпоўныя, шматдзетныя і сацыяльна ўразлівыя сем’і, выхаванцаў адукацыйных і сацыяльных устаноў, пажылых людзей.
Падрабязней пра праект: Музей для друзей