Наш музей прадастаўляе паслугі па рэстаўрацыі драўлянай мэблі!

Калі дарагі вам прадмет інтэр’еру страціў былы бляск і навізну, то наш дасведчаны майстар зменіць яго да непазнавальнасці. Рэстаўрацыя мэблі нашым майстрам ліквідуе такія дэфекты як: розныя пацёртасці і глыбокія драпіны, пашкоджанні пакрыццяў з лаку, плямы, якія засталіся ад кубкаў з гарачай вадкасцю, разнастайныя эксплутацыйныя пашкоджанні і дэфекты. Мы прапануем наступныя віды работ па рэстаўрацыі вашай мэблі: паліроўка, пакрыццё мэблі лакам, пацініраванне, пры неабходнасці можна надаць прадмету эфект старэння. Намі ажыццяўляецца толькі рэстаўрацыя драўлянай мэблі, г.зн. прадмета з чыстага дрэва, без розных налепак, якія імітуюць малюнак дрэва, магчыма, шпон. Кожны прадмет мэблі мае розную ступень зносу (пашкоджання), таму кошт на рэстаўрацыю мэблі ўсталёўваецца індывідуальна пасля візуальнага агляду праблемных месцаў.
Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” праводзіць рэстаўрацыю музейных прадметаў і (або) прадметаў музейнага значэння па заяўках юрыдычных асоб. Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефоне:

+375 17 517-76-13