Выцінанка з тканіны паводле Любанскай традыцыі і твораў Наталлі Адзінец стане матывам занятку ў Музеі беларускай маляванкі 27 студзеня 2026.
Запрашаем усіх ахвочых на сустрэчу клуба “Заслаўскія фарбы” дзе адбудзецца экскурсія, а таксама вы ўласнаручна створыце маляваную сурвэтку-выцінанку!
Захапіце з сабою НАЖНІЦЫ па тканіне і добры настрой.
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375–44–7200923. Уваход па квітках музея.
Да сустрэчы!
P.S. Дзякуй за натхненне Вользе Хачковай.
@museum_zaslauje
#музеймалюе