З 1 кастрычніка 2022 года ўстанаўліваецца адзіны дзень бясплатнага наведвання Музея-запаведніка для агляду яго экспазіцый для ўсіх катэгорый наведвальнікаў: апошняя серада кожнага месяца(загад дырэктара музея-запаведніка аб устанаўленні адзінага дня бясплатнага наведвання ў першы аўторак кожнага месяца лічыцца страціўшым сілу).

У адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры ад 22.09.2022 № 197 ” Аб рэалізацыі пагаднення” і ў мэтах рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі ад 15.09.2022, на перыяд дзеяння дадазенага Пагаднення з 1 кастрычніка 2022 года апошняя серада кожнага месяца ўстанаўліваецца днём бясплатнага наведвання для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых экспазіцыях ( за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) у выпадку арганізаванай групы( далей-бясплатнае наведванне).

Папярэдні запіс для бясплатнага наведвання ажыццяўляецца шляхам падачы заяўкі ў музей-запаведнік. Запіс на бясплатнае наведванне пачынаецца ў пачатку кожнага месяца і завяршаецца ў пятніцу( 28 кастрычніка, 25 лістапада, 23 снежня) папярэдняй апошняй серады месяца.

Ліміт колькасці месцаў для бясплатнага наведвання: не больш за 4 групы да 25 чалавек кожная, пры ўмове наяўнасці ўсіх супрацоўнікаў аддзела музейнай педагогікі музея-запаведніка, а таксама ў выпадку, які не перашкаджае рэалізацыі зацверджаных планавых мерапрыемстваў музея-запаведніка.