З 25 жніўня ў музейна-выставачным комплексе пачала працу
экспазіцыя "Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі". На выставе
прадстаўлены фотакопіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць
няпросты перыяд у гісторыі нашай рэспублікі - 1921 - 1939 гады.
Экспазіцыя была створана Мінскім абласным краязнаўчым музеем
пры падтрымцы ўсіх музеяў вобласці да Года народнага адзінства. У
Заслаўі экспануецца да 11 верасня.
+375 (17) 517 76 11 | gkmz@zaslaue.by | Work time: 9:00 - 17:30. Monday - day off