У рамках святкавання 1030-годдзя праваслаўя на Беларускіх землях, падрыхтавана выстава, на якой прадстаўлены абразы з фондаў музея-запаведніка”Заслаўе”. Галоўная мэта выставы – паказаць не толькі святых праваслаўнай царквы, але і вялікія царкоўныя каляндарныя святы. У прадстаўленых творах знайшлі адлюстраванне не толькі святы Гасподскія (у гонар Збавіцеля) і Багародзічныя, але і сюжэты, прысвечаныя святым, як людзям – угоднікам Божым , так і анелам.

Выстава працуе з 22 ліпеня па 25 жніўня.