NewМаляванкаArt: Уладзімір Ламейка. Аўтарскія творы, натхнёныя творчасцю Алены Кіш

З 1 лістапада 2026 года ў Музеі беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13, Заслаўе) — выстава-сатэліт скульптара Уладзіміра Ламейкі.

Гэта не самастойная выстава, а дапаўненне да пастаяннай экспазіцыі „Дзіўны свет Алены Кіш“: прадстаўленыя работы Ламейкі складаюць з ёй адзіны комплекс. Частка твораў з дыпломнага праекта скульптара ўжо дэманструецца ў пастаяннай экспазіцыі музея — другую частку можна пабачыць на выставе-сатэліце.

Праект „NewМаляванкаArt“ — гэта серыя выстаў, дзе сучасныя мастакі прапануюць уласнае прачытанне вобразаў беларускіх маляванак. Сёлетняя выстава звяртаецца да творчасці Уладзіміра Ламейкі і яго прысвячэння Алене Кіш.

Скульптурная мова Ламейкі ўспадкоўвае ўнутраную напругу твораў Кіш: змаганне памяці і забыцця, дэкаратыўнасць колеру, якая хавае трагічны лёс.

📅 З 1 лістапада 2026
📍 Музей беларускай маляванкі, Заслаўе, вул. Дачная, 13

Больш інфармацыі пра праект па спасылцы here.