З 20 ліпеня 2022 запрашаем наведаць часовую выставу фатографа, члена творчага саюза фатографаў Беларусі, члена Беларускага саюза дызайнераў Васіля Белякова, якая дэманструецца ў Заслаўскай гарадской бібліятэцы (вул. Студзянецкая, 4).
Выстава “Заслаўскі альбом” – гэта зафіксаваны на фотаздымках “водар” і “дух” Заслаўя. Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор (Кальвінскі збор), Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, старажытны “Замэчак”, аб’екты этнаграфічнага комплексу музея-запаведніка – візітоўкі сучаснага горада. Але яны яшчэ і сведкі багацейшай гісторыі мястэчка, культуры і традыцый.

Гэтая выстава – 45-я ў выставачнай біяграфіі фатографа, яна ж  прымеркаваная і да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях.