Зіма — казачны час. Час, калі Зюзя малюе чароўныя карункавыя карцінкі на шкляных вокнах — бы майстры выразаюць выцінанку з паперы. У гэтыя святочныя перадкалядныя дні Музей-запаведнік “Заслаўе” запрашае да сябе ў госці.
17 снежня ў нядзелю запрашаем усіх ахвочых на сустрэчу з майстаркай маладзечанскай школы выцінанкі Наталляй Чэрвонцавай.
Пані Наталля выпрацавала свой асаблівы стыль — усе яе работы прасякнуты глыбокімі філасофскімі развагамі. Сіметрычныя, роўна выбудаваныя карункі паперы адначасова пульсуюць і імкнуцца ў падсвядомасць гледача сваімі рысачкамі, лініямі, формамі.
На сустрэчы з ёй вы зможаце даведацца пра майстэрства выцінанкі, пра захаванне традыцыі і сучасны погляд на яе. А таксам кожны з удзельнікаў абавязкова паспрабуе сябе ў гэтай карпатлівай працы — стварыць з ліста паперы свой уласны твор мастацтва.
Будзе не толькі цікава — кожны наведвальнік пойдзе дадому з уласнай выцінанкай, зробленай пад кіраўніцтвам майстры.
Месца: Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4 , г. Заслаўе)
Калі: 17.12.2023
Час: 12.00
Працягласць: 2 гадзіны
Кошт: 20 рублёў з наведвальніка
Колькасць месцаў абмежаваная, таму абавязковы запіс!
Па тэл. +375 17 5177611
Пасля сустрэчы ў кожнага ёсць магчымасць індывідуальна наведаць экспазіцыі музейна-выставачнага комплекса.