Дзве „этнаграфічныя“ выставы — адзін вернісаж!

19 верасня 2026 а 13:00 у Музейна-выставачным комплексе Запаведніка „Заслаўе“ адкрываюцца адразу два праекты пра традыцыйную культуру беларусаў.

„Драўляныя карункі“ — упершыню разам паказаная калекцыя ліштваў, сабраная мастаком і рэстаўратарам Уладзімірам Цвіркам. Драўляныя ўзоры з розных куткоў краіны, якія ён літаральна выратоўваў з закінутых вёсак, — сапраўдныя творы народнага мастацтва.

„Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання“ — сумесны праект Запаведніка і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пра абярэгі: восем комплексаў пра самыя важныя клопаты нашых продкаў.

Падчас адкрыцця — расповед пра ролю абярэга ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў.

📅 19 верасня 2026 а 13:00
📍 вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе
Выставы працуюць з 17 верасня да 1 лістапада (ліштвы) і да 11 кастрычніка (абярэгі).

Больш інфармацыі пра праекты па спасылках here i тут.

#рынкавая_4 #музей_запаведнік_заслаўе #заслаўе