Вернісаж праекта „Драўляныя карункі“ — унікальнай выставы калекцыі ліштваў Уладзіміра Цвіркі
З 17 верасня 2026 у Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“ (вул. Рынкавая, 4) праходзіць першая публічная дэманстрацыя калекцыі драўляных ліштваў, сабранай мастаком, дызайнерам, рэстаўратарам і падарожнікам Уладзімірам Цвіркам.
Ліштва — драўлянае аздабленне ваконнага ці дзвярнога праёму — была галоўным упрыгожаннем беларускай хаты, яе „тварам“ і абярэгам. Майстры-разбяры працавалі з дрэвам так жа тонка, як ткаллі плелі карункі сваіх ручнікоў, — таму выстава і носіць назву „Драўляныя карункі“.
Гэта выстава пра прыгажосць, якую мы страчваем: драўляная забудова беларускіх вёсак сыходзіць у нябыт, а разам з ёй знікаюць і ліштвы. Уладзімір Цвірка цягам многіх гадоў збіраў гэтыя ўзоры па ўсёй Беларусі, літаральна выратоўваючы іх з-пад бульдозераў і рэстаўруючы.
Не спяшайцеся падчас агляду — падыдзіце бліжэй да кожнай ліштвы, разгледзьце ўзор і паспрабуйце прачытаць мову сімвалаў, якую ведалі нашы продкі. Дапаўняюць экспазіцыю фотаздымкі, зробленыя самім аўтарам падчас падарожжаў па Беларусі.
Запрашаем вас у свет драўляных карункаў — свет, які варта ведаць, памятаць і берагчы.
Урачыстае адкрыццё праекта мае прайсці ў суботу 19 верасня 2026 а 13/00 ў Музейна-выставачным комплексе Запаведніка (вул. Рынкавая, 4)
Больш пра праект можна даведацца here