Museum of the Belarusian Maliavanka запрашае на новы выставачны праект „NewМАЛЯВАНКArt“, які аб’ядноўвае традыцыю і сучаснасць, прафесійнае мастацтва і жывую дзіцячую фантазію.
Куратарка праекта — мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.
Экспазіцыя складаецца з дзвюх самастойных частак:
- Першая частка— персанальная выстава твораў беларускага народнага майстра, кіраўніцы ўзорнай студыі „Маляванка“ Ніны Рыгораўны Рубан. Наведвальнікі змогуць убачыць яе аўтарскія працы, дзе архітэктурнае мысленне і глыбокая павага да фальклору ствараюць непаўторны стыль, у тым ліку знакамітую серыю „12 паэм аднаго года“.
- Другая частка— выстава работ выхаванцаў дзіцячай студыі, якімі кіруе Ніна Рубан. Гэтыя яркія і шчырыя творы паказваюць, як дзеці асвойваюць традыцыі маляванкі, вучацца гармоніі і ствараюць уласныя казачныя светы.
Выстава працуе з 4 верасня 2026 года.
Урачысты вернісаж адбудзецца 12 верасня 2026 года а 14-й гадзіне.
Дзе: Музей беларускай маляванкі (філіял Запаведніка) па адрасе: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе.
Уваход на вернісаж вольны. Запрашаем усіх аматараў беларускага мастацтва!
Больш інфармацыі пра праект here.