Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“

Я памятаю той дзень…
часовая экспазіцыя, прысвечаная сыну Якуба Коласа Юрку Міцкевічу

Свае…

Кроўныя-блізкія… Родзічы ды сваякі… Бацькі… Сёстры… Браты… Цёткі з дзядзькамі… Дзеці… Дачушкі ды сынулькі…

Усе свае…

Маці Ганна ды татка Міхал…

Браты Уладзя, Алесь ды Юзік з Міхасём… Сёстры Гануля, дзве Вікці, Міхаліна, Юзэфа, Алена ды Марыя…

Любая жонка Марыя…

І дзеці… Праменьчыкі бы пацалункі Бога, што пешчылі душу паэта сваімі ўсмешкамі… Даніла, Юрка ды Міхась…

Трое сыноў, тры зорачкі, якія бы знічкі, мусілі былі заззяць на небе коласавай душы…

Даніла з Міхасём — ззялі… Ззялі доўга і па-сапраўднаму… А Юркіна зорка згасла… Рана… Занадта рана апаліла яна сэрца бацькоў…

У той самы дзень, калі Вайна зайшла ў большасць беларускіх хатаў — 22 чэрвеня 1941 яна з новым, большым адчаем увайшлі і ў сям’ю Міцкевічаў…

Больш пра праект here