Спадчына, якая жыве ў фарбах: Заслаўе запрашае на дзень народзінаў Язэпа Драздовіча

17 кастрычніка 2026 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13, г. Заслаўе) запрашае на асаблівую акцыю, прысвечаную дню народзінаў выбітнага мастака, этнографа і філосафа Язэпа Драздовіча.

Гасцей чакае глыбокае пагружэнне ў свет нацыянальнай спадчыны. Лектары мерапрыемства — людзі, якія асабіста датычныя да захавання і даследавання творчай спадчыны:

  • Аляксандр Рак, галоўны захавальнік фондаў заслаўскага Запаведніка, раскажа пра пошукі і навуковы подзвіг Юрася Малаша па зборы маляваных дываноў Драздовіча.
  • Зміцер Юркевіч, даследчык, мастак і арт-актывіст, падзеліцца ўспамінамі пра супольныя мастацкія праекты з Юрасём Малашам і Алесем Родзіным.

Асаблівая падзея дня: у рамках акцыі будзе дэманстравацца выстава творчай мастацкай і кніжнай спадчыны Юрася Малаша (1957–2011) — мастака, даследчыка і стваральніка канцэпцыі Музея інсітнага мастацтва, на базе якой быў створаны Музей беларускай маляванкі. Выстава працуе толькі адзін дзень — 17 кастрычніка!

Час: 14:00–16:00.
Месца: Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе.

Уваход: па квітках у музей (10 р. усе катэгорыі)

Давайце разам ушанаваць памяць Язэпа Драздовіча і Юрася Малаша, якія падаравалі нам свет маляваных дываноў. Прыходзьце, каб пачуць, убачыць і адчуць пульс беларускай спадчыны!

 

Больш падрабязна пра канцэпцыю акцыі і выставы чытайце па спасылках here i here.

Чакаем вас!