Музей беларускай маляванкі запрашае на майстар-клас па роспісе шопераў.

Аўтарскі занятак правядзе народная майстарка, рупліўца захавання і адраджэння традыцыі роспісу беларускіх маляваных дываноў мастачка Ірына Князева.

Удзельнікам майстар-класа прапануецца пры дапамозе трафарэтаў размаляваць шопер у стылі і тэхніцы маляваных дываноў.
У кошт білета ўваходзіць: наведванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, экскурсійнае абслугоўванне, удзел у майстар-класе, матэрыялы для роспісу і ўласна зробленая торбачка, якую вы забераце дадому.

Працягласць мерапрыемства — 3 гадзіны, кошт на 1 чалавека — 31,5 руб.

ЧАКАЕМ ВАС 21 ЛЮТАГА Ў 11:30 па адрасе: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе.

УВАГА! УДЗЕЛ У МАЙСТАР-КЛАСЕ ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Для запісу перайдзіце па спасылцы  https://forms.yandex.ru/u/698b0000505690f797e50bef