Час Велікодных свят — добрая нагода стварыць уласнымі рукамі ўпрыгожванне для Велікоднага стала ці падарунак.
12.04.2025 а 14.30 запрашаем у Музей беларускай маляванкі на майстар-клас па пісанцы ад Ганны Клімовіч. Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў займаецца вывучэннем традыцыі пісанкі, з’яўляецца майстрам славянскай пісанкі, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Пісанка — адно са старадаўніх форм роспісу яек гарачым воскам. Пры дапамозе адмысловай прылады пісачка-леечкі, на яйка наносяцца па асаблівых правілах сакральныя ўзоры, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне нязменнымі. Пісанкі пісаліся на здароўе, лад у сям’і, дастатак і ўраджай, любоў, на абарону ад бед і інш. Звычайна іх захоўвалі дома ў самым ганаровым месцы —на алтары, у чырвоным куце — шанавалі як святыню.
Яйкі, распісаныя старажытнымі ўзорамі, маюць вялікую сілу, служаць абярогам на доўгія гады. Яны абараняюць дом і сям’ю, аберагаюць у дарозе, дапамагаюць выканаць жаданне, вылечваюць, напаўняюць жыццё радасцю і чароўнымі падзеямі!
На майстар-класе мы створым старажытнаславянскі абярог па ўсіх правілах абрадавага роспісу, будзем пісаць сабе і сваім родным пажаданні сакральнай арнаментыкай, даведаемся ад Ганны правілы і таямніцы стварэння яек-абярогаў і наведаем выставу аўтарскіх пісанак “Знакі жыцця”.
Колькасць месцаў абмежаваная, удзел па папярэднім запісе па спасылцы https://forms.gle/DyhHkFDg6eRDmFF38
Калі: 12.04.2025, 14.30
Адрас: Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе
Кошт: Уваходны квіток (дарослы) — 10 руб.
Ільготны квіток (школьнікі, навучэнцы ССНУ, студэнты ВНУ) — 6 руб.
У сувязі са складаным тэхналагічным працэсам узрост удзельнікаў пажаданы 12+


