У суботу, 27 чэрвеня 2026, у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку „Заслаўе“ адбудзецца вернісаж новай выставы, якая злучае традыцыю і сучаснасць.
У цэнтры ўвагі — вобраз кветкі ў вазоне, які ў беларускай традыцыі называлі цацкай. Вы зможаце ўбачыць і старадаўнія музейныя рарытэты (кафля XVII ст., ручнікі, фартухі), і свежыя творы сучасных мастакоў.
Не прапусціце магчымасць паглядзець на знаёмае па-новаму і паразмаўляць з аўтаркамі!