Запрашаем дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Мінскага раёна ў Заслаўскі запаведнік!

З чэрвеня па 31 жніўня 2026 года кожны другі аўторак стане адзіным днём ільготнага бясплатнага наведвання нашых экспазіцый для арганізаваных груп вашых выхаванцаў. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміць дзяцей з гісторыяй без лішніх выдаткаў.

Звярніце ўвагу: бясплатны ўваход дзейнічае толькі на музейныя экспазіцыі і не распаўсюджваецца на камерцыйныя часовыя выставы, а таксама на экскурсійнае абслугоўванне і іншыя платныя паслугі.

Для груп прадугледжана бясплатнае наведванне для суправаджаючых з разліку адзін дарослы на дзесяць дзяцей.

Каб скарыстацца прапановай, неабходна папярэдне падаць заяўку па тэлефоне +37517-517-76-11 або па электроннай пошце gkmz@zaslaue.by.

Колькасць месцаў абмежаваная: музей можа прыняць не больш за чатыры групы да 25 чалавек кожная.

Запрашаем праводзіць час у музеі цікава і з карысцю — браніруйце месцы загадзя!