Кучараўкі, розы, гайстры… і ўсё гэта — цацкі!

🌺 Кучараўкі, розы, гайстры… і ўсё гэта — цацкі!
У суботу, 27 чэрвеня 2026, у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку „Заслаўе“ адбудзецца вернісаж новай выставы, якая злучае традыцыю і сучаснасць.
У цэнтры ўвагі — вобраз кветкі ў вазоне, які ў беларускай традыцыі называлі цацкай. Вы зможаце ўбачыць і старадаўнія музейныя рарытэты (кафля XVII ст., ручнікі, фартухі), і свежыя творы сучасных мастакоў.
🎨 Аўтаркі праекта — Валерыя Селівонец і Ірына Бельская — будуць прысутнічаць на адкрыцці!
📅 Калі? 27 чэрвеня 2026, пачатак а 16:00
📍 Дзе? Музейна-выставачны комплекс Запаведніка (вул. Рынкавая, 4, г. Заслаўе)
🎟 Уваход бясплатны
Не прапусціце магчымасць паглядзець на знаёмае па-новаму і паразмаўляць з аўтаркамі!
🔗 Больш падрабязна пра праект: https://zaslaue.museum.by/be/node/93373
📞 Кантакты: +375-17-5177613 | nea@zaslaue.by