Хочаце, я раскажу вам казкі?
Ужо ў гэтую суботу, 11 красавіка 2026 г. а 16:00, — вернісаж праекта „Казкі на ноч“ мастачкі Аляксандры Галенка. Яе мастацтва — гэта кіно ў адным кадры, альтэр эга і падарожжа ўглыб сябе.
Гэта свет карцін і інсталяцый, дзе ў кожнага персанажа ёсць свая гісторыя, а аўдыягід гучыць голасам самой мастачкі.
Не прапусціце магчымасць апынуцца ўнутры гэтага прыгожага і загадкавага сусвету. Прыходзьце слухаць, глядзець і падарожнічаць па сусвеце, дзе кадр з неіснага фільма намаляваны на палатне.
Вернісаж: Аляксандра Галенка „Казкі на ноч“
Калі: 11 красавіка 2026 г., субота, а 16:00
Дзе: Музей-запаведнік „Заслаўе“ (вул. Рынкавая, д. 4)
Уваход вольны. Будзе атмасферна!
Больш пра праект here.
Аўдыягід да выставы here.
#рынкавая_4 #заслаўе #выстава #казкінаноч #аляксандрагаленка #вернісаж2026 #сучаснаемастацтва