Майстар-клас па стварэнню “відкоў” у Музеі беларускай маляванкі

Музей беларускай маляванкі запрашае на майстар-клас па стварэнню “відкоў” — малюнкаў на шкле!
Занятак правядзе мастачка Анастасія Балыш.
Вас чакае займальны майстар-клас, дзе вы зможаце засвоіць тэхніку роспісу на шкле і стварыць свой унікальны “відок”, які забераце з сабой!
Працягласць мерапрыемства — 2 гадзіны.
Кошт на 1 чалавека — 28,30 руб.
У кошт білета ўваходзіць: наведванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, экскурсійнае абслугоўванне, удзел у майстар-класе. Рамка і ўсе матэрыялы, неабходныя для роспісу, прадастаўляюцца.
28 ЛЮТАГА 11.30
вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе
УВАГА!
УДЗЕЛ У МАЙСТАР-КЛАСЕ ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНЯЙ РЭГІСТРАЦЫІ!
Колькасць месцаў абмежавана!