Музей-запаведнік «Заслаўе» прапануе ўзяць удзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2019».

Гасцям прадставіцца магчымасць акунуцца ў атмасферу мястэчка пачатку ХХ стагоддзя.
Мерапрыемства будзе праходзіць на Этнаграфічным комплексе «Млын», дзе гасцей чакае сустрэча з «млынаром» 
і яго сям'ёй.
«Мельнік» пазнаёміць з працай паравога млына, адзінай якая захавалася ў Беларусі. 
«Жонка» млынара запросіць у «Хату завознікаў», а «дачка» раскажа пра «Свіран». 
Гасцей мерапрыемства чакаюць пачастунак ад млынара, народныя танцы, конкурсы.
Таксама госці пачуюць выступленне фальклорнага калектыву. Сардэчна запрашаем Вас 17 мая з 20.00 да 23.00. Уваход вольны.