Музей беларускай маляванкі запрашае на майстар-клас па роспісе шопераў. Аўтарскі занятак правядзе народная майстарка, рупліўца захавання і адраджэння традыцыі роспісу беларускіх маляваных дываноў мастачка Ірына Князева. Удзельнікам майстар-класа прапануецца пры дапамозе трафарэтаў размаляваць шопер у стылі і тэхніцы маляваных дываноў. У кошт білета ўваходзіць: наведванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, экскурсійнае абслугоўванне, удзел у майстар-класе, матэрыялы для роспісу і ўласна зробленая торбачка, якую вы забераце дадому. Працягласць мерапрыемства — 3 гадзіны, кошт на 1 чалавека — 31,5 руб.

УВАГА! УДЗЕЛ У МАЙСТАР-КЛАСЕ ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Для запісу перайдзіце па спасылцы https://forms.yandex.ru/u/691c7552e010db07193f3311

7 снежня 2025 г., аб 11 гадзіне па адрасе: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе