“НАТХНЕННЕ МАЛЯВАНЫХ ДЫВАНОЎ”
выстава твораў навучэнцаў цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”
Традыцыйнае народнае мастацтва для прафесійных мастакоў застаецца той жыватворнай крыніцай, з якой бясконца натхняюцца, чэрпаюць выявы і характары, тэмы і сюжэты. Народныя маляваныя дываны ўражваюць нас сваёй чысцінёй формаў, светлымі вобразамі, глыбокім духоўным сэнсам. Таму сучасныя мастакі ўсё часцей звяртаюцца ў сваёй творчасці да гэтага віда народнага мастацтва.
Творы прадстаўленыя на выставе — вучэбныя работы па прадметах “Кампазіцыя” і “Работа ў матэрыяле” навучэнцаў цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.
Асэнсаванне сябе і аўтапартрэты, створаныя ў тэхніцы маляванага дывана, на выставе прадставілі Берасневіч Ганна, Карчміт Даніла, Падвысоцкі Максім, Падкарытава Стэфанія, Сарока Соф’я.
На выставе можна будзе ўбачыць творы Кудаш Вікторыі, Піліпенка Маргарыты, Трот Ксеніі, Шумскай Дзіяны, створаныя ў традыцыйнай тэхніцы вырабу дываноў з аплікацыяй саломкі па тканіне, якая захавалася і цяпер у Старадарожскім раёне.
У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў як была створана цыклавая камісія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, увесь гэты час калектыў прафесійных выкладчыкаў і мастакоў перадае свае веды, мастацкія навыкі, знаёмяць з народным мастацтвам Беларусі. Больш за 300 таленавітых, творчых, мэтанакіраваных юнакоў-выпускнікоў і надалей беражліва захоўваюць народную мастацкую культуру, яе вывучаюць і памнажаюць.
“Натхненне маляваных дываноў” — выстава-тызер, яна папярэднічае больш маштабнаму экспазіцыйнаму праекту твораў навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага які адбудзецца ў лістападзе 2025