Як вы думаеце, што адчувае мастак, калі глядзіць на свет “іншымі вачыма”? 
Даведаемся гэта 28 лютага ў 13:00 на закрыцці выставы Сяргея Каваля “Іншым вокам”.
У гэтую суботу сустракаемся ў Музейна-выставачным комплексе (вул.Рынкавая, 4), каб прагуляцца па гэтай пранікнёнай экспазіцыі і асабіста пагутарыць з аўтарам. Сяргей раскажа пра свае работы, пра крыніцы натхнення, пра тое, як ствараюцца вобразы, і, магчыма, прыадкрые сакрэты сваёй жыццёвай філасофіі.
Гэта выдатная нагода правесці суботу культурна і душэўна. Чакаем вас!