Маляваныя дываны, як самабытны від народнай  творчасці, ужо даўно здабылі шырокую вядомасць. Музей-запаведнік сабраў самую вялікую калекцыю маляванак на Беларусі, і рады прадставіць вашай увазе цікавыя ўзоры з гэтай калекцыі, у тым ліку маляваныя дываны А. Кіш і Я. Драздовіча.