У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” запрашае на творчую сустрэчу з мастаком-дызайнерам, вандроўнікам, калекцыянерам, фатографам, аўтарам турыстычных праектаў і маршрутаў, выдання “250 залатых маршрутаў маёй Беларусі” і інш.

Падчас сустрэчы даведаемся:

Што натхніла аўтара на стварэнне фотапраекта.

Колькі год ён займаецца вывучэннем і фіксаваннем помнікаў архітэктуры.

Колькі аб’ектаў спадчыны Уладзімір наведаў і сфатаграфаваў.

Што самае каштоўнае ў вандроўках па Беларусі.

Як скласці маршрут па гістарычных мясцінах.

Якая літаратура дапаможа вывучаць спадчыну нашай краіны.

Пра містычныя рэчы і незвычайныя калекцыі спадара Уладзіміра.

І што робіць міні-вятрак на падворку яго сядзібы.

Калі: 18/04/2025

Час: 13/30

Адрас: Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе)

Сустрэча адбудзецца ў межах работы фотапраекта “Сілуэты спадчыны”, размешчанага на адкрытай пляцоўцы Музея беларускай маляванкі.

Выстава працуе з 18 красавіка 2025 штодня, апрача панядзелка, з 9.00 да 17.30.

Уваход на імпрэзу вольны!