„ЧАРОЎНЫЯ ДЫВАНЫ. ШЧОДРЫ ВЕЧАР “

Выстава твораў навучэнцаў установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”, прымеркаваная да 30-х угодак цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

17 снежня 2025 – 11 студзеня 2026

#РЫНКАВАЯ_4

Музейно-выставочный комплекс

З 10.00 да 18.30, штодня апрача панядзелка

Па ўваходных квітках

Для прафесійных мастакоў традыцыйнае народнае мастацтва застаецца той жыватворнай крыніцай, якой яны натхняюцца — з яе яны бясконца чэрпаюць сюжэты, выявы і характары, тэмы сваіх твораў: маляваныя дываны ўражваюць сваёй чысцінёй формаў, светлымі вобразамі, глыбокім духоўным сэнсам. Менавіта таму нашыя сучаснікі ўсё часцей звяртаюцца да іх як да вытокаў беларускай прыгажосці і хараства народнай душы.

Творы, прадстаўленыя на выставе — плён работы навучэнцаў каледжу, што бы жніво руплівага земляробу, сабранае каласок да каласку, зернейка да зернейка, збіралі іх выкладчыкі разам з самімі юнымі мастакамі ды мастачкамі. На занятках выкладчы- кі/-цы, якія калісь самі па драбнютках спасцігалі і захоўвалі сакрэты народнага мастацтва, перадаюць сваім вучням тыя таямніцы — навучэнцы зведваюць гісторыю беларускіх маляванак — дываноў маляваных фарбай, якія рабілі Алена Кіш з Язэпам Драздовічам, — ды дываноў-аплікацыяў — кшталту тых самых “залатых” рухаўскіх дываноў.

Ненавязліва, адзін да аднаго, кожны твор на выставе малюе гадавое кола — тут можна ўбачыць магію кожнай пары, святаў і звычаяў, а таксама любоў, пяшчоту і дабрыню, створаную людзьмі.

Падрабязней пра праект па спасылцы http://zaslaue.museum.by/node/88538

#рынкавая_4

#ЧАРОЎНЫЯ_ДЫВАНЫ