17 траўня 2024 а 16/00 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў, мае прайсці сустрэча з фатографам Сямёнам Шаўцовым.
З 26 красавіка 2024 у музейна-выставачным комплексе (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) пачаў работу фотапраект С. Шаўцова “Запаведнае месца. ПДРЭЗ”, у якім прадстаўленыя фотаработы, выкананыя аўтарам у перыяд цягам 2021–2023. Усе яны аб’яднаныя адной тэмай — Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам, на тэрыторыі якога былі зробленыя.
Старонка праекта http://zaslaue.museum.by/be/node/75345
Для сувязі:
Тэл.: +375–17–5177613
e-mail: nea@zaslaue.by
навукова-экспазіцыйны аддзел Запаведніка