Закрыццё выставы Сяргея Каваля “Іншым вокам” і сустрэча з аўтарам

Як вы думаеце, што адчувае мастак, калі глядзіць на свет “іншымі вачыма”? 👀
Даведаемся гэта 28 лютага ў 13:00 на закрыцці выставы Сяргея Каваля “Іншым вокам”.
У гэтую суботу сустракаемся ў Музейна-выставачным комплексе (вул.Рынкавая, 4), каб прагуляцца па гэтай пранікнёнай экспазіцыі і асабіста пагутарыць з аўтарам. Сяргей раскажа пра свае работы, пра крыніцы натхнення, пра тое, як ствараюцца вобразы, і, магчыма, прыадкрые сакрэты сваёй жыццёвай філасофіі.
Гэта выдатная нагода правесці суботу культурна і душэўна. Чакаем вас!
📍Дзе: вул. Рынкавая, 4
📍Калі: 28 лютага (субота) 2026, 13:00
📍Наведванне імпрэзы бясплатна