Што хаваецца ў беларускім космасе, калі глядзець на яго праз аб’ектыў?
8 жніўня 2026 у суботу а 12:00 у Музейна-выставачным комплексе Запаведніка (вул. Рынкавая, д. 4) адкрываецца праект, які даўно чакаў свайго моманту.
Фатограф-даследчык Юрый Раброў сабраў разам кадры, што калісьці былі зроблены ў экспедыцыях, і пераасэнсаваў іх па-новаму. Гэта не проста выстава здымкаў, гэта — сустрэча з тым самым „драўляным чалавечкам“ (homunculus ligneus), які жыве ў сэрцы кожнага з нас.
Аўтар не проста фіксаваў рэальнасць — ён ствараў свой уласны сусвет, дзе разьбяныя шэдэўры і цуды пераплятаюцца з лёсамі іх стваральнікаў. У гэтым праекце фатограф выступае не статычным героем, а паўнапраўным куратарам, які сам адбіраў і тлумачыў кожны кадр.
Запрашаем адправіцца ў гэтае падарожжа — у той беларускі космас, што захоўвае цяпло рук майстроў і святло бліскавак, якія Юрый Раброў калісьці змог схапіць і захаваць назаўжды.
Урачыстае адкрыйце праекта і сустрэча з Юрыем Рабровым — ужо ў гэту суботу 8 жніўня 2026 а 12:00 у Музейна-выставачным комплексе Запаведніка (вул. Рынкавая, д. 4).
Уваход на вернісаж бясплатны.
Больш падрабязна пра канцэпцыю праекта чытайце па спасылцы тут
Чакаем вас!
#рынкавая_4 #музей_запаведнік_заслаўе #заслаўе #юрыйраброў



