На выставе прадстаўлена каля 30 работ. Творчасць А. Сідзельнікавай пранікнута  светлымі думкамі і яркімі пачуццямі, духам даўніны і глыбінёй сэнсу. Кожная кампазіцыя ўяўляе сабой сінтэз маляўнічага ўнутранага свету аўтара і архаічны свет старажытных вераванняў, легенд і паданняў.
Гармонія ў працах А. Сідзельнікавай дасягаецца не толькі шляхам правільнай  пабудовы кампазіцыі і ўдалага спалучэння колераў і фактур тканіны, але і самім сюжэтам, сэнсам. Гэта перш за ўсё гармонія чалавека з самім сабой і з навакольным яго светам прыроды, людзей, гарадоў. Чалавек у творах аўтара не супрацьпастаўлены гэтай фантастычна-казачнай светабудове, ён ўпісаны ў яго як неад’емная частка і як яго стваральнік.