Гісторыка-культурны музей- запаведнік “Заслаўе” запрашае на выставу жывапісу Леаніда Гоманава “Ад Баранцава да Міжземнага”. Леанід Гоманаў- мастак- жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва, старшыня журы Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”. Разам з жывапісам працуе ў галіне плаката і кніжнай графікі і з’яўляецца мастаком-афарміцелем альбома-каталога выставачных работ па выніках Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі». Зачаравальныя пейзажы Леаніда неверагодна тонка і яскрава перадаюць нават самыя нязначныя дэталі, усю тую лёгкасць і прастату, якая хаваецца ў прыродзе ад іншага, больш неспрактыкаванага гледача. Усе яго карціны дыхаюць спакоем, добразычлівасцю. Выстава “Ад Баранцава да Міжземнага” будзе працаваць з 2-га ліпеня па 11 жніўня 2020 года ў музейна-выставачным комплексе па адрасе: Заслаўе, вул . Час працы музея з 9-00 да 17-00.