18-19 жніўня ў Заслаўі прайшоў III Міжнародны мастацкі пленэр “ Заслаўскі Спас”. Невялікая колькасць работ-удзельнікаў прадстаўлена на выстаўцы.

Традыцыі царкоўнага і народнага святкавання аб’яднаў мастацкі плэнэр  “Заслаўскі Спас”.  Ён з’яўляецца ключавым мерапрыемствам праекта “Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага”.

Мэта плэнэра – далучыцца да добрых спраў і выратавання тых, каму сёння няпроста. Ужо падчас плэнэру мастакі прадавалі карціны, а грошы ад продажу накіравалі у шпіталь на лячэнне анкалагічна хворых дзетак. Далучыцца да справы дабра і набыць упадабаную работу можа кожны з наведвальнікаў выставы.