Запрашаем на выставу “Вайна вачыма мастакоў”, на якой прадстаўлены карціны са збору Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г.Маладзечна), Вілейскага краязнаўчага музея і гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”. На выставе сабраныя працы мастакоў розных жанраў: жывапіс, графіка, станковая графіка. Іх аб’ядноўвае імкненне перадаць усю сілу пачуццяў, якія ахоплівалі людзей у гады ваеннага ліхалецця, данесці жывую памяць аб тых трагічных і гераічных часах. Ганаровае месца ў экспазіцыі займаюць работы мастакоў – удзельнікаў  Вялікай Айчыннай вайны. Назвы іх карцін кажуць пра падзеі               ваеннай біяграфіі аўтараў:  “Франтавыя дарогі” Зінчука Аляксея Міхайлавіча, “Год 1944. З маёй біяграфіі” Назарчука Мікалая Аляксандравіча.