З дзяцінства мастачка шмат вандравала па Беларусі, наведваючы як знакавыя мясціны, так і невядомыя шырокаму коламу людзей куточкі Радзімы.. У многіх мясцінах яна бывала па некалькі разоў, і на ўласныя вочы бачыла як бязлітасны час давершвае тое, што не паспелі зрабіць людзі. Так, нарадзілася ідэя мастацкага праэкта , адлюстраваць у выглядзе шэрагу акварэльных малюнкаў гэты бясконцы карагод вобразаў знікаючай Беларусі.

Гэты серыя складаецца з некалькі дзесяткаў прац, створаных у перыяд 2013-2021 гадоў. На іх адлюстраваны краявіды розных рэгіёнаў нашай краіны- Наваградчыны, Меншчыны, Берасцейшчыны і інш.