Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” запрашае наведаць выставу “Лепшыя цацкі СССР”.

Свет савецкай цацкі –  гэта кранальныя успаміны некалькіх пакаленняў жыхароў вялікай краіны

пад назвай СССР. На выставе экспануецца больш 200 савецкіх цацак перыяду 1950-1980-х гг., якія былі сабраны групай калекцыянераў з горада Мінска. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены педальны аўтамабіль, конікі-пампавалкі, трохколавыя ровары, жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, настольныя гульні, лялькі, плюшавыя мядзведзі, неваляшкі і многае іншае.

Кошт уваходных квіткоў: 

Для дарослых- 3 руб.

Для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў, студэнтаў вышэйшых 

навучальных устаноў – 2 руб.

Для дзяцей да 3-х гадоў, дзяцей сірот, інвалідаў - бясплатна.
Фатаграфаванне ўваходзіць у кошт квітка.