Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Знакі жыцця”
У любыя, нават самыя цяжкія часы, чалавек імкнуўся да творчасці. Яна трымала яго на паверхні, дарыла надзею на лепшае. Таму вясковыя жанчыны штогод на Каляды выразалі новыя выцінанкі на вокны, а на Вялікдзень (якая б не была бяда) мусілі фарбаваць яйка.
Гэтыя творы народнага мастацтва як знакі жыцця, як сімвалы ідэальнага Сусвету суправаджаюць нас па сёння.
Вашай увазе сучасная беларуская выцінанка народнага майстра Беларусі, прафесійнай мастачкі і этнографа-аматара Наталлі Сухой (@natawycinanka). А таксама традыцыйная і сучасная пісанка члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, аўтаркі шматлікі праектаў у галіне народнай творчасці Вольгі Хачковай (@volhakhachkova).
На выставе вы пабачыце яшчэ адну цікавую тэхніку – набіванка ці набойка па тканіне. Дзве нашыя майстрыхі стварылі праект “Майстэрня жаночых рамёстваў “Мальва” (@malvaminsk), дзе ствараюць абсалютова ўжытковыя рэчы з аўтарскім дызайнам.