Медзь – адзін з першых металаў, якія чалавек стаў прымяняць для тэхнічных мэтаў. Перыяды выкарыстання

медзі і бронзы адзначылі цэлыя  эпохі  культурнага развіцця чалавецтва. На Беларусі вытворчасць мастацкіх вырабаў з прывазной медзі і яе сплаваў ( бранзалеты, пярсцёнкі, дыядэмы, спражкі і інш.) вядомы з часоў бронзавага веку.  У канцы  ХVIII- ХIХ ст. медніцтва ў нашай краіне вызначалася своеасаблівым спалучэннем усходніх форм з традыцыйнымі мясцовымі. Асабліва гэта тычылася побытавых рэчаў : посуд, блізкі па форме аналагічнаму глінянаму і драўлянаму быў пашыраны ў абыходку мяшчан і заможных сялян.

 
На выстаўцы прадстаўлены медныя і латуневыя кубкі, каўшы, самавары, кунганы, кафейнікі, спарыш і
многае іншае.