Сардэчна запрашаем вас наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Фантазіі майстра” на якой прадстаўлены работы выкладчыкаў і вучняў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Заслаўя. Прадстаўленыя работы выкананы ў розных тэхніках.

Сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва развіваецца на багацейшай аснове народных традыцый, захоўвае лепшыя яго дасягненні. Яно выконвае ўнікальную выхаваўчую ролю – далучае да вытокаў духоўнасці беларускага народа, знаёміць з нацыянальнымі і рэгіянальнымі культурнымі традыцыямі,  фарміруе станаўленне нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі.