Маляваныя дываны – маляваныя на тканіне (паперы, цыраце) вырабы, прызначаныя для ўпрыгожвання інтэр’ера народнага жылля; від народнай размалёўкі. Найбольшае распаўсюджванне маляванкі атрымалі ў 20-60-я гг. ХХ стагоддзя ў вёсках і мястэчках, раённых цэнтрах Беларусі.
Гісторыка–культурны музей–запаведнік «Заслаўе» сабраў самую вялікую калекцыю маляваных дываноў на Беларусі – больш за 250 адзінак. На выстаўцы можна ўбачыць маляваныя дываны Алены Кіш, Язэпа Драздовіча, Ніканора Зосіка, Іпаліта Ворсы, Міхала Марозькі і невядомых аўтараў.
Выстаўка «Беларуская маляванка» з фондаў ГКМЗ «Заслаўе» будзе працаваць да 26 сакавіка.
Запрашаем у мір шчырага, добрага, наіўнага мастацтва!