Што можа падняць настрой, палепшыць руціну цяжкіх працоўных будняў? Мабыць, толькі думкі аб маючым адбыцца падарожжы або аб надыходзячым свяце. Але, што ж з’яўляецца квінтэсенцыяй любога, самага доўгачаканага свята? Вядома, Новы Год- Дзень Нараджэння часу, сімвал казкі і цуду. Хай хтосьці, убачыўшы прадметы інтэр’еру, святочную атрыбутыку яшчэ нядаўняга мінулага, стане пацяшацца з таго, як  настальгуюць старыя  і прастадушныя дзеці. Але для вельмі многіх з нас адзін толькі выгляд знаёмых з дзяцінства навагодніх сімвалаў- падстава задумацца пра традыцыі нашых сем’яў, нагода даведацца пра нешта новае, адправіўшыся на зусім кароткі час у падарожжа ў мінулае, каб успомніць пра тое вясёлае  і смачнае свята, якое да гэтага часу тоіць у сабе масу беражліва захаваных загадак, якія стварыла яго культура.