Гісторыка-культурны музей-запаведнік
“Заслаўе”
запрашае на дзіцячую тэатралізаваную
касцюміраваную экскурсію
“Масленіца”.
Гасцям прадастаўляецца унікальная магчымасць
пазнаёміцца з абрадамі і фальклорам беларусаў, прыняць
удзел у гульнях, забавах, якія праводзяцца на Масленіцу.
Свята пачынаецца з наведвання
этнаграфічнага комплексу “Млын”.
Гасцей сустракае  “гаспадыня” і запрашае  наведаць паравы, які быў пабудаваны у 1910  годзе.

Затым усе накіроўваюцца ў “хату завознікаў” – местачковую
гасцініцу пачатку ХХ ст.
Ва ўтульнай цёплай “хаце” гасцей чакае пачастунак і
прадстаўленне.
Госці прымуць удзел у масленічных гульнях, пачуюць
народныя песні, вывучаць беларускія танцы, паглядзяць
батлеечны спектакль, прымуць удзел у спальванні пудзіла
“Зіма”.
Працягласць-2,5 гадзіны
Кошт програмы – 215 руб. + уваходныя квіткі
(1,5 руб. дзіцячы, 2 руб. Дарослы).
Гісторыка-культурны музей-запаведнік ” Заслаўе”
знаходзіцца па адрасе:
г. Заслаўе, вул рынкавая 4
Музей адкрыты штодня, акрамя панядзелка, з 9 да 17.00.
Кантактныя тэлефоны: +375 (29) 122 54 66; 8 (017) 5177611
e-mail: excurs_zaslaue@mail.ru, сайт: www.zaslaue.by