Выстава “Віктар Сташчанюк. З Заслаўем у сэрцы” –

папленэрны вынік вочнай і завочнай супрацы ў Заслаўі 23

мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі – тых, хто схацеў

надаць даніну павагі выдатнаму беларускаму мастаку,

надзвычай сціпламу па натуры, і вялікаму ў сэнсе

адданасці служэнню Бацькаўшчыне. Сёння мы бадай не

знойдзем аніводнага гістарычнага выдання, падручніка,

энцыклапедыі, ці то проста кнігі па старадаўняй гісторыі

Беларусі, дзе б не прысутнічалі – паўнавартасна і

пераканаўча – рэканструкцыі старых гарадоў у выкананні

Віктара Сташчанюка. Наваградак, Менск, Заслаўе – ён

адзін з першых, упёрта і паслядоўна, абапіраючыся на

самыя свежыя матэрыялы доследаў археолагаў і

гісторыкаў – яго сучаснікаў, ВЯРТАЎ амаль страчаную

ГІСТОРЫЮ НАШАЙ КРАІНЫ.