Світанак, сімвал жыцця, сімвал пачатку, сімвал нараджэння. Дзіўны час, калі свет абуджаецца ад начнога сну і ўсё наваколле ажывае. Бывае калі ты прасыпаешся перад світаннем усё яшчэ спіць і лінію гарызонту толькі толькі пачало пранізваць пунцовае святло, розум чысты і свежы, на душы невымоўная лёгкасць і радасць ад

таго, што адбываецца цуд світання. У гэты момант прыходзяць дзіўныя, цудоўныя вобразы, ідэі, азарэння і адказы.

Як важна бывае кожнаму з нас часам ведаць , што за любымі, нават самымі цёмнымі часамі , заўсёды прыйдзе світанак, усё зменіцца, праясніцца, і тыя пытанні, на якія ўсе мы шукаем адказы, адкрыюцца нам.

Гэтай дзівоснай з’яве, што нясе ў сабе і дорыць столькі натхнення, радасці і сіл, прысвечана выстаўка  “Скарбы світання”.