Ідэю стварэння выставы падказала выпадковая сустрэча Святланы Кузьмічовай са сваёй прыяцелькай і яе дзіцем, якія зайшлі ў госці. Дзіця не ведала шматлікіх герояў казак, вядомых з савецкага перыяду, дзяцінства яго маці. Вось тады Святлана Кузьмічова вырашыла зрабіць выставу для сучасных дзетак, на казках якіх выраслі іх мамы з татамі і дзядулі з бабулямі. Першая казка, якая з’явілася – гэта Снежная каралева, любімая аўтарам з дзяцінства, у 2015 годзе. З прычыны занятасці на працы і ў сям’і справа рухалася павольна. У маі 2016 года Святлана Кузьмічова пакінула сваю працу, і ўвесь вольны час прысвяціла свайму хобі. У працэс стварэння выставы ўключыліся і муж з дачкой. Муж рабіў усё драўлянае прыладдзе, дачка – навучэнка Гімназіі-каледжа г. Маладзечна, у маляванне фонаў і твараў лялек. І ў снежні 2017 года адбылася першая выстава. Праца над выставай ідзе ўвесь час, дадаюцца новыя персанажы казак. Калі першая выстава складалася па 20 творам, то цяпер іх ужо 35 і каля 90 персанажаў.