ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік» запрашае наведаць выставу “Іншае жыццё або дочкі-маці”, якая пачынае працу з 5 сакавіка 2020 года. Выстава-Падарожжа ў савецкае дзяцінства, знаёмства з гульнямі і цацкамі другой паловы ХХ стагоддзя. З чаго рабілі лялькі, як ставіліся да іх, у што гулялі дзеці таго часу, калі яшчэ не было кампутараў і мабільных тэлефонаў- пра гэта раскажа выстава. А яшчэ можна пагуляць у “квача” і “лабірынт”, сфатаграфавацца ў волатаўскім шлеме і з мячом (праўда, пластмасавымі). “Іншае жыццё або дочкі-маці” для дарослых -магчымасць апынуцца ненадоўга ў сваім дзяцінстве, а для дзяцей- знаёмства са светам цацак мінулых гадоў.