19 жніўня 2019 года ў Заслаўі прайшоў ІІ Міжнародны мастацкі
пленэр “Заслаўскі Спас”. Мастакі розных кірункаў і стыляў
сабраліся на творчае свята. Акрамя знакамітых майстроў з розных
краін, у пленэры прымалі ўдзел і маладыя таленты, якія ўнеслі
нотку дзіцячай непасрэднасці і пазітыву ў творчую атмасферу
мерапрыемства. Моладзь атрымала магчымасць не толькі прыемна
правесці час, але яшчэ і пагутарыць са сваімі найбольш
дасведчанымі калегамі, пераймаючы вопыт майстроў. Вынікі іх
работы можна ўбачыць на выстаўцы.
Ініцыятар і куратар пленэра – мастак Анастасія Балыш.
Арганізатарамі свята вытупілі дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай
установы “Пралеска-праект” Алена Глод і прыход кафедральнага
сабора Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі.
Работы ўдзельнікаў пленэраў захоўваюцца ў культурным цэнтры,
які размясціўся ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга.