Музей-запаведнік ” Заслаўе” прапануе прыняць удзел у міжнароднай акцыі ” Ноч Музеяў 2019″.
Гасцям прадставіцца магчымасць акунуцца ў атмасферу мястэчка пачатку 20 ст.
Мерапрыемства будзе праходзіць на этнаграфічным комплексе “Млын”, дзе гасцей чакае сустрэча з “млынаром” і яго сям’ёй. «Мельнік» пазнаёміць з працай паравога млына, адзіным які захаваўся ў Беларусі. «Жонка» млынара запросіць у «Хату завознікаў», а «дачка» раскажа пра «Свіран». Гасцей мерапрыемства чакаюць пачастунак ад ” млынара”, народныя танцы, конкурсы.
Запрашаем вас 17 траўня з 20.00-23.00. Уваход вольны.