Багацце культурнай спадчыны – вельмі разнастайнае. Неад’емную яе частку складае беларуская народная музычная культура. Яна грунтуецца на асаблівай сувязі традыцыі выканання кампазіцый, музыкаў і іх інструментаў. А якое свята раней можна было ўявіць без гармоніка і гарманіста?!

Шчыра запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць у музычнай вечарыне: “Расхіні душу, гармонік!” Тут Вы зможаце пачуць жывое гучанне гармоніка, развучыць некаторыя танцы і паспяваць разам з намі.

Чакаем!